Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі іерархаў Індыі |
Святы Айцец |
17.06.2011 16:55 |
Папа падкрэсліў неабходнасць аказання падтрымкі святарам і заахвоціў «быць уважлівымі да іх патрэбаў і імкненняў, праяўляючы клопат аб іх духоўным, інтэлектуальным і матэрыяльным дабрабыце». «Вернікі глядзяць на вас і вашых святароў як на мадэль святасці, сяброўства і згоды, якая прамаўляе да іх сэрцаў і навучае, як трэба жыць запаведдзю любові», — прыводзіць словы Папы Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Бэнэдыкт ХVI выказаў удзячнасць за ўклад у жыццё Касцёла ў Індыі, які зрабілі манаскія супольнасці, асабліва жаночыя. |