| Бэнэдыкт XVI нагадаў аб асаблівай ролі Рыма ў адзінстве Касцёла |
| Святы Айцец |
| 29.06.2011 16:06 |
|
Пантыфік таксама падзякаваў вернікам усяго свету за малітву ў яго інтэнцыі з нагоды 60-годдзя святарскага пасвячэння і выказаў удзячнасць прысутнай на сённяшніх урачыстасцях у Рыме дэлегацыі Канстанцінопальскага Патрыярхату. У разважанні Святы Айцец адзначыў, што сведчанне любові і вернасці свв. Пятра і Паўла асвячае пастыраў Касцёла на тое, каб яны вялі людзей да праўды. Папа дадаў, што да Касцёла Рыма павінны імкнуцца ўсе Касцёлы, таму што ў ім заўсёды захоўвалася апостальская традыцыя, а вера Пятра — гэта фундамент Касцёла. |


На асаблівую ролю Касцёла Рыма для каталіцкай супольнасці звярнуў увагу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» 29 ліпеня 2011 г., ва ўрачыстасць свв. апосталаў Пятра і Паўла. Папа падкрэсліў, што першынство Пятра вынікае з Божага рашэння і ўпадабання, падобна як гэта адбываецца і ў выпадку паклікання да святарства.
для друку
Ватыканскае радыё