Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Усе мы можам быць мастакамі — Бэнэдыкт XVI адкрыў мастацкую выставу ў Ватыкане |
Святы Айцец |
04.07.2011 17:24 |
4 ліпеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI адкрыў мастацкую выставу «Светач праўды, прыгажосці і любові», прымеркаваную да 60-годдзя яго святарскага пасвячэння. Выставу, якая ўключае ў сябе творы скульптараў, архітэктараў, фатографаў, пісьменнікаў, рэжысёраў, мастакоў і музыкантаў, арганізавала Папская рада па культуры. У сваім выступленні на адкрыцці Папа звярнуў увагу на неабходнасць дыялога паміж Касцёлам і мастакамі. У той жа час Святы Айцец адзначыў, што прыгажосць ніколі не можа быць адарванай ад праўды і міласэрнасці. Жыццё, як адзначыў Бэнэдыкт XVI, можа быць творам мастацтва, а кожны з нас — выключным мастаком. Мастацкая выстава працягнецца да 4 верасня. Уваход вольны. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.