Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэўся з супрацоўнікамі «L’Osservatore Romano»
Святы Айцец
05.07.2011 16:55

1 ліпеня 2011 г. афіцыйнае выданне Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» адзначыла 150 гадоў са дня выхаду першага нумара. Віншаванне да рэдакцыі газеты скіраваў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, а 5 ліпеня наведаў рэдакцыю.

Па словах Пантыфіка, газета «L’Osservatore Romano» павінна сачыць за сацыяльнымі зменамі і іх наступствамі, якія часта вынікаюць з адыходу ад чалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцяў.

«Не забывайце пра тое, што выкананне місіі, ускладзенай на вас, патрабуе адпаведнай тэхнічнай і прафесійнай падрыхтоўкі, але неабходна таксама, каб вы зберагалі ў сабе дух малітвы, служэння і вернага выканання навучання Хрыста і яго Касцёла», — прыводзіць словы Папы да супрацоўнікаў газеты Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.