Пантыфік у Кастэль Гандольфа: я шчаслівы быць тут |
Святы Айцец |
08.07.2011 15:36 |
«Дарагія сябры, жадаю усім вам добрага вечара. Я прыбыў сюды, каб пачаць мой летні адпачынак. Тут ёсць усё: горы, возера, мора, прыгожы касцёл з адноўленым фасадам і добрыя людзі. Таму я шчаслівы быць тут. Маю надзею, што Пан дасць мне добры адпачынак», — прыводзіць словы Пантыфіка Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. З серады 7 ліпеня і на працягу месяца агульных аўдыенцый праводзіцца не будзе. Распачнуцца яны ў жніўні. 21 жніўня Пантыфік прыбудзе ў Мадрыд (Іспанія) на святкаванне Сусветнага дня моладзі, куды накіруюцца і беларускія католікі. |