Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у працы «Гуртка Ратцынгера» |
Святы Айцец |
26.08.2011 14:07 |
27 жніўня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у працы «Круг вучняў Ратцынгера». Пасяджэнне гэтага аб’яднання былых вучняў Пантыфіка адбываецца з 25 па 28 жніўня ў Кастэль Гандольфа. Гурток існуе з 1971 г. Сёлетні форум будзе прысвечаны новай евангелізацыі. Удзельнікі праслухаюць і абмяркуюць даклады аб Божым слове ў сучасным секулярызаваным свеце і беднасці, якая становіцца нагодай для салідарнасці паміж людзьмі. Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, 26 жніўня да ўдзельнікаў гуртка далучацца новыя члены — студэнты, якія пішуць навуковыя працы паводле тэкстаў Ёзафа Ратцынгера. Прычынай узнікнення гуртка стала тое, што прафесар кс. Ёзаф Ратцынгер, сённяшні Папа, меў шматлікіх дактарантаў, аднак не меў магчымасці індывідуальна апекавацца кожным з іх. Таму ўсе яны сустракаліся штогод у другую суботу ў духоўнай семінарыі ў Рацісбоне. Пасля супольнай літургіі дактаранты прадстаўлялі свае апошнія адкрыцці, якія потым разам абмяркоўваліся. З 2005 г., калі кардынал Ратцынгер быў абраны Папам, супольнасць збіраецца ў Кастэль Гандольфа. |