Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік удзяліў аўдыенцыю італьянскім касманаўтам
Святы Айцец
20.09.2011 15:34

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з італьянскімі касманаўтамі Міжнароднай касмічнай станцыі Рабэрто Вітторыем і Паоло Неспаліні. Сустрэча адбылася 19 верасня 2011 г. у папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.

21 мая гг. Пантыфік выйшаў на сувязь з экіпажам касмічнай станцыі. На аўдыенцыі касманаўты перадалі Святому Айцу срэбраны медаль з копіяй фрэскі «Стварэнне», напісанай Мікельанджэла ў Сікстынскай капэле. Медаль спадарожнічаў астранаўтам падчас касмічнага палёту. Таксама падарылі Пантыфіку атлас сусвету і фотаздымак касмічнага карабля з выявай сцягоў Ватыкана і Амерыканскага касмічнага агенцтва.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.