Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з Мітрапалітам Іларыёнам
Святы Айцец
28.09.2011 15:47

29 верасня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з Мітрапалітам Іларыёнам, кіраўніком Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. Гэта будзе ўжо трэцяя падобная сустрэча.

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, праваслаўны іерарх прыбыў у Рым 27 верасня. У гэтыя дні Мітрапаліт сустрэнецца з супрацоўнікамі Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардыналам Джанфранко Равазі, старшынёй Папскай рады па культуры, і Дзяржсакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.