Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Да пашырэння рэлігійнай свабоды Пантыфік заклікаў біскупаў Індыі
Святы Айцец
07.10.2011 15:44

7 кастрычніка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў епіскапат Індыі, які ў гэтыя дні знаходзіцца ў Апостальскай Сталіцы з візітам «ad limina Apostolorum». Папярэдне Папа сустракаўся паасобку з кожным іерархам.

Падчас сустрэчы Пантыфік падкрэсліў, што вымярэнне Касцёла выражаецца не толькі ў прапаведванні Евангелля, але і ў сведчанні хрысціянскай міласэрнасці.

Святы Айцец звярнуў увагу на неабходнасць садзейнічання свабодзе рэлігіі. На думку Папы, рэлігійная свабода не азначае толькі свабоду ад знешніх абмежаванняў. Гэта таксама права быць сапраўднымі католікамі, практыкаваць веру, будаваць Касцёл і рабіць уклад у супольнае дабро, абвяшчэнне Евангелля і «заахвочванне да цеснай сувязі з Богам міласэрнасці і суперажывання, які аб’явіўся ў Езусе Хрысце».

Пантыфік закрануў таксама пытанне міжрэлігійнага дыялога.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.