Пантыфік да пасла Бразіліі: дзяржава павінна гарантаваць свабоду веравызнання |
Святы Айцец |
31.10.2011 16:08 |
31 кастрычніка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы новага пасла Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія пры Апостальскай Сталіцы спадара Альміра Франко Дэ-Са-Барбуда. Дыпламатычныя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Бразіліяй былі ўстаноўлены адразу пасля абвяшчэння незалежнасці гэтай паўднёваамерыканскай краінай у 1822 г. «Гэтыя адносіны пакінулі шматлікія сведчанні хрысціянскіх святых, а таксама рэлігійныя помнікі, якія сёння служаць сімвалам ідэнтыфікацыі краіны ў свеце, як, напрыклад, статуя Хрыста Збаўцы з распрасцёртымі рукамі, якімі Ён благаслаўляе ўсю краіну», — прыводзіць словы Пантыфіка Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. «Дзяржава павінна гарантаваць свабоду веравызнання, а таксама магчымасць культурнай, адукацыйнай, дабрачыннай дзейнасці і спрыяць будаванню грамадскага жыцця на фундаменце маральных каштоўнасцяў, — адзначыў Папа. — Уклад Касцёла, аднак, не абмяжоўваецца толькі адукацыйнай і гуманітарнай дзейнасцю, але павінен спрыяць маральнаму росту грамадства». |