Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік да пасла Бразіліі: дзяржава павінна гарантаваць свабоду веравызнання
Святы Айцец
31.10.2011 16:08

31 кастрычніка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы новага пасла Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія пры Апостальскай Сталіцы спадара Альміра Франко Дэ-Са-Барбуда.

Дыпламатычныя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Бразіліяй былі ўстаноўлены адразу пасля абвяшчэння незалежнасці гэтай паўднёваамерыканскай краінай у 1822 г.

«Гэтыя адносіны пакінулі шматлікія сведчанні хрысціянскіх святых, а таксама рэлігійныя помнікі, якія сёння служаць сімвалам ідэнтыфікацыі краіны ў свеце, як, напрыклад, статуя Хрыста Збаўцы з распрасцёртымі рукамі, якімі Ён благаслаўляе ўсю краіну», — прыводзіць словы Пантыфіка Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

«Дзяржава павінна гарантаваць свабоду веравызнання, а таксама магчымасць культурнай, адукацыйнай, дабрачыннай дзейнасці і спрыяць будаванню грамадскага жыцця на фундаменце маральных каштоўнасцяў, — адзначыў Папа. — Уклад Касцёла, аднак, не абмяжоўваецца толькі адукацыйнай і гуманітарнай дзейнасцю, але павінен спрыяць маральнаму росту грамадства».


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.