| Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з рэлігійнымі дзеячамі Cвятой Зямлі |
| Святы Айцец |
| 09.11.2011 12:31 |
|
Сустрэча Папы з дэлегацыяй падкрэслівае пазітыўны стан дыялогу паміж Апостальскай Сталіцай і Ізраілем. Мэтай сустрэчы з’яўляецца каардынацыя ініцыятыў па мірным суіснаванні шматлікіх рэлігійных супольнасцяў у краіне. Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, дэлегацыя рэлігійных лідэраў Ізраіля сустрэнецца таксама з прэфектам Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардыналам Леанарда Сандры і старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам, а таксама прадстаўнікамі Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. |


Папа Бэнэдыкт XVI 10 лістапада 2011 г. прыме на аўдыенцыі дэлегацыю рэлігійных дзеячоў Святой Зямлі. Сярод членаў дэлегацыі «Рады лідэраў рэлігійных супольнасцяў у Ізраілі»: лацінскі Патрыярх Іерусаліма Фуад Туаль, галоўны рабін Ізраіля Ёна Мецгер, а таксама старшыня ізраільскай канферэнцыі імамаў шэйх Мухамед Ківан.
для друку
Ватыканскае радыё