Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з рэлігійнымі дзеячамі Cвятой Зямлі
Святы Айцец
09.11.2011 12:31

Папа Бэнэдыкт XVI 10 лістапада 2011 г. прыме на аўдыенцыі дэлегацыю рэлігійных дзеячоў Святой Зямлі. Сярод членаў дэлегацыі «Рады лідэраў рэлігійных супольнасцяў у Ізраілі»: лацінскі Патрыярх Іерусаліма Фуад Туаль, галоўны рабін Ізраіля Ёна Мецгер, а таксама старшыня ізраільскай канферэнцыі імамаў шэйх Мухамед Ківан.

Сустрэча Папы з дэлегацыяй падкрэслівае пазітыўны стан дыялогу паміж Апостальскай Сталіцай і Ізраілем. Мэтай сустрэчы з’яўляецца каардынацыя ініцыятыў па мірным суіснаванні шматлікіх рэлігійных супольнасцяў у краіне.

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, дэлегацыя рэлігійных лідэраў Ізраіля сустрэнецца таксама з прэфектам Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардыналам Леанарда Сандры і старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам, а таксама прадстаўнікамі Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.