Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік атрымаў ганаровае грамадзянства Нац-Шабса |
Святы Айцец |
10.11.2011 11:03 |
9 лістапада 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў дэлегацыю нямецкага горада Нац-Шабса ў Тыролі, адкуль паходзіць яго бабуля і прабабуля. Бурмістр горада перадаў Пантыфіку дакумент аб наданні яму ганаровага грамадзянства. Бэнэдыкт XVI падзякаваў прадстаўнікам дэлегацыі і адзначыў, што іх зямля заўсёды звязана з успамінамі аб апавяданнях, якія ён чуў з вуснаў сваёй маці. Святы Айцец расказаў, што не быў знаёмы са сваімі прабабуляй і бабуляй, бо яны памерлі, калі Ёзаф Ратцынгер быў яшчэ вельмі маленькі. Сама ўрачыстасць надання Папе ганаровага грамадзянства адбылася без яго ўдзелу 22 кастрычніка гг. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.