Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік атрымаў ганаровае грамадзянства Нац-Шабса
Святы Айцец
10.11.2011 11:03

9 лістапада 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў дэлегацыю нямецкага горада Нац-Шабса ў Тыролі, адкуль паходзіць яго бабуля і прабабуля. Бурмістр горада перадаў Пантыфіку дакумент аб наданні яму ганаровага грамадзянства.

Бэнэдыкт XVI падзякаваў прадстаўнікам дэлегацыі і адзначыў, што іх зямля заўсёды звязана з успамінамі аб апавяданнях, якія ён чуў з вуснаў сваёй маці. Святы Айцец расказаў, што не быў знаёмы са сваімі прабабуляй і бабуляй, бо яны памерлі, калі Ёзаф Ратцынгер быў яшчэ вельмі маленькі.

Сама ўрачыстасць надання Папе ганаровага грамадзянства адбылася без яго ўдзелу 22 кастрычніка гг.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.