Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ствараць атмасферу дыялогу і міру. Пантыфік сустрэўся з рэлігійнымі лідарамі Святой Зямлі
Святы Айцец
10.11.2011 15:54

10 лістапада 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі Рады лідараў рэлігійных супольнасцяў у Ізраілі, якая прадстаўляе інтарэсы ўсіх рэлігійных супольнасцяў Святой Зямлі.

Звяртаючыся да членаў Рады, Пантыфік заклікаў іх спрыяць стварэнню атмасферы даверу і дыялога паміж прадстаўнікамі і кіраўнікамі ўсіх традыцыйных рэлігій на гэтай тэрыторыі.

Святы Айцец нагадаў, што сёння існуе два віды насілля: першы — гэта так званае насілле ў імя Бога, а другі — насілле, якое з’яўляецца наступствам адмаўлення існавання Бога.

«У гэтай сітуацыі мы, як рэлігійныя лідары, пакліканы сцвярджаць, што Бог заўсёды з’яўляецца сілай міру», — прыводзіць словы Папы Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Усе мы пакліканы спрыяць справялівасці і годнасці, каб абагаціць гэты свет і надаць яму сапраўды чалавечае вымярэнне. Справядлівасць, праўда, любоў і свабода з’яўляюцца ўмовамі трывалага і бяспечнага міру ва ўсім свеце».


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.