| Святы Айцец: пытанне пра Бога сягае самай глыбіні чалавека |
| Святы Айцец |
| 25.11.2011 16:35 |
|
На пачатку сустрэчы Святы Айцец падзякаваў за арганізацыю Кангрэса свецкіх вернікаў Азіі ў Сеуле і Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе. Пантыфік адзначыў, што пытанне аб Богу сёння становіцца «пытаннем з пытанняў», якое сягае самай глыбіні чалавека і датычыць яго жадання праўды, шчасця і свабоды. Мы ніколі не павінны стамляцца задаваць сабе гэтае пытанне, „пачынаць ад Бога”, каб вярнуць чалавеку поўню яго вымярэння і яго поўную годнасць», — прыводзіць словы Папы Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. На думку Святога Айца, свецкія вернікі пакліканы «сведчыць аб Богу ў сям’і, на працы, у палітыцы і эканоміцы». Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў паглыбляць сваю веру праз пастаянны асабісты кантакт з Богам і заўсёды ставіць Яго ў цэнтр сваіх думак і спраў. |


25 лістапада Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі пленарнай асамблеі Папскай рады па справах свецкіх, якая праходзіць у Рыме. Кангрэс прысвечаны тэме «Пытанне аб Богу сёння».
для друку
Ватыканскае радыё