Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з прэм’ер-міністрам Лівана
Святы Айцец
29.11.2011 12:05

28 лістапада 2011 года Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Лівана Наджыба Мікаці. Дыпламат перадаў Пантыфіку запрашэнне наведаць іх краіну.

Падчас сустрэчы Наджыб Мікаці падкрэсліў, што ўсе грамадзяне Лівана жадаюць, каб іх краіна і ў далейшым заставалася прыкладам мірнага суіснавання розных рэлігійных і нацыянальных супольнасцяў, а таксама назваў гэтую мадэль «пасланнем Лівана» для ўсяго Блізкага Усходу.

Як адзначаецца ў паведамленні, падчас перамоваў разглядалася сітуацыя на Бліжнім Усходзе ў цэлым з улікам няпростага становішча ў Сірыі. У сувязі з гэтым была падкрэслена неабходнасць намаганняў дзеля дасягнення міру, заснаванага на справядлівасці, павазе да асобы чалавека і яго неад’емных правоў.

«Хрысціяне закліканы стаць фактарам дамоўленасці і міру, а іх прысутнасць мае істотнае значэнне для дабра рэгіёну ў цэлым», — адзначаецца ў паведамленні.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.