Яўрэйскі і хрысціянскі галасы павінны быць пачутымі. Папа прыняў галоўнага рабіна Вялікабрытаніі |
Святы Айцец |
13.12.2011 12:25 |
Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з галоўным рабінам Вялікабрытаніі Джонатанам Саксам. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё рабін адзначыў, што падчас аўдыенцыі размова ішла пра сітуацыю ў Еўропе. «Мы вельмі заклапочаны адносна Еўропы, якая будавалася на яўрэйска-хрысціянскім фундаменце, уключаючы яе эканоміку. Сёння вучоныя ўражаны тым фактам, што Кітай, які да ХV ст. быў нашмат больш развітым, чым Заходняя Еўропа, і вынайшаў шмат рэчаў раней за Захад, але не здолеў развіць рынкавай эканомікі, дэмакратычнага грамадства і прамысловай рэвалюцыі. На думку шматлікіх вучоных, розніца паміж краінамі Захаду і Кітаем мела у сваіх каранях яўрэйска-хрысціянскую спадчыну», — адзначыў Джонатан Сакс. На думку рабіна, сёння многія палітыкі маюць моцную рэлігійную веру, але не ведаюць, як ствараць адносіны паміж двума аспектамі. «Гэта асноўная прычына, чаму я прыбыў, каб сустрэцца з Папам, бо думаю, што яўрэйскі і хрысціянскі галасы павінны быць пачутымі», — дадаў Сакс. |