Святы Айцец: мір — гэта мэта, дзеля якой трэба працаваць |
Святы Айцец |
02.01.2012 10:51 |
У першы дзень новага 2012 года і ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з вернікамі на малітве «Анёл Панскі». Пантыфік пажадаў вернікам, каб новы год стаў часам надзеі і спакойнага жыцця ва ўсім свеце. «Мы пачынаем новы 2012 г., скіроўваючы позірк на аблічча Бога, якое аб’яўляецца ў Дзіцяці з Бэтлеема і ў Яго маці Марыі. Яна прыняла з пакорай Божы план. Дзякуючы Яе велікадушнаму „так” у свеце з’явілася сапраўднае святло, якое асвятляе кожнага чалавека (Ян 1, 9), і перад намі быў адкрыты шлях міру», — адзначыў Пантыфік. Пантыфік нагадаў, што 1 студзеня адзначаецца таксама Сусветны дзень міру. Сёлета — ужо ў 45 раз і пад дэвізам «Выхоўваць моладзь у духу справядлівасці і міру». «Запрашаю ўсіх да цярплівасці ў пошуку справядлівасці і міру, і таго, што з’яўляецца правільным і справядлівым. Мір ніколі не быў дабром, якое можна поўнасцю атрымаць, але ён мэта, да якой мы павінны імкнуцца і дзеля якой павінны працаваць», — порыводзіць словы Папы Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў маліцца, каб падобнае глыбокае імкненне рэалізавалася ў канкрэтных жэстахпрымірэння, справядлівасці і міру, а палітычныя лідары «аднавілі сваю гатоўнасць прыняць гэтае непарушнае жаданне чалавецтва і спрыялі яму». |