| Пантыфік сустрэўся з супрацоўнікамі Трыбунала Рымскай Роты |
| Святы Айцец |
| 23.01.2012 13:00 |
|
Падчас аўдыенцыі Пантыфік нагадаў пра абвешчаны ім Год веры, падкрэсліўшы пры гэтым неабходнасць трактавання касцёльнага права ў кантэксце веры Касцёла, бо менавіта ў праўдах веры кананічнае права знаходзіць свае падставы і сэнс. Як падкрэсліў Папа, сапраўдны закон неаддзельны ад справядлівасці. «Гэты прынцып, безумоўна, датычыць і кананічнага права. Яго нельга звесці толькі да адной нарматыўнай сістэмы, распрацаванай людзьмі. Яго неабходна разглядаць у рамках справядлівага парадку ў Касцёле, у якім дзейнічае вышэйшы закон», — адзначыў Бэнэдыкт XVI. |


Па традыцыі ў пачатку новага года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з супрацоўнікамі Трыбунала Рымскай Роты (аднаго з трох вышэйшых судоў Апостальскай Сталіцы). Сустрэча адбылася 21 студзеня 2012 г.
для друку
Ватыканскае радыё