Пантыфік сустрэўся з роднымі новапрызначаных кардыналаў |
Святы Айцец
|
20.02.2012 15:28 |
«Заахвочваю вас заўсёды быць з’яднанымі з пастырамі, а таксама з новымі
кардыналамі, каб быць у еднасці з Касцёлам», — адзначыў Святы Айцец
Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з роднымі і сябрамі, а таксама
прадстаўнікамі палітычнага свету, якія прыбылі ў Рым на ўрачыстасці
надання кардынальскай годнасці 22 кандыдатам.
Святы Айцец пажадаў прысутным, каб дадзеная кансісторыя абудзіла іх да падтрымкі служэння новых кардыналаў. «З жывой надзеяй услухайцеся ў словы айцоў і настаўнікаў. Будзьце з’яднанымі з імі і паміж сабой у веры і любові, каб штораз быць усё больш гарачымі і адважнымі сведкамі Хрыста», — дадаў Пантыфік.
«Еднасць Касцёла з’яўляецца дарам, які неабходна бараніць і развіваць», — сцвердзіў Святы Айцец.
|