Святы Айцец маліўся разам з главой Англіканскай Царквы |
Святы Айцец |
12.03.2012 10:21 |
У гаміліі Папа звярнуўся да постаці св. Грыгорыя (менавіта гэты святы, накіраваў манахаў камедулаў на тэрыторыю Вялікабрытаніі, дзе яны заснавалі Кентэрберыйскую біскупскую кафедру) і да 1000-гадовага юбілею камедулаў. «Сённяшняя цэлебрацыя адзначаецца глыбокім экуменічным характарам, які, як ведаем, стаў часткай сучаснага духу камедулаў, — адзначыў Пантыфік. — Рымскі кляштар камедулаў, асабліва пасля Другога Ватыканскага Сабору, развіў сувязі паміж Кентэрберы і Апостальскай Сталіцай, што сталі ўжо традыцыйнымі. Сёння ўжо ў трэці раз Біскуп Рыма сустракаецца з арцыбіскупам Кентэрберыйскім у доме св. Грыгорыя Вялікага». У свой час Роўэн Уільямс падкрэсліў, што паміж Англіканскай Царквой і Касцёлам неабходна аднаўленне поўнага адзінства. |