Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан зацвердзіў абрад благаслаўлення дзіцяці ва ўлонні маці
Святы Айцец
27.03.2012 14:43

Ватыканская Кангрэгацыя Божага Культу і дысцыпліны Сакрамэнтаў адобрыла прадстаўлены амерыканскім епіскапатам «Абрад благаслаўлення дзіцяці ва ўлонні маці». У хуткім часе дакумент будзе апублікаваны на англійскай і іспанскай мовах і з’явіцца ва ўсіх амерыканскіх парафіях да 13 мая.

Словы благаслаўлення святар зможа прамаўляць падчас Імшы, а таксама па-за ёй.  

З ініцыятывай зацвярджэння абраду благаслаўлення ненароджаных дзяцей чатыры гады таму выступіў біскуп Джозэф Курц. Дадзеная малітва павінна дапамагчы бацькам, якія чакаюць нараджэння дзіцяці, усвядоміць, наколькі каштоўным дарам з’яўляецца дзіця, якое развіваецца ва ўлонні маці, а таксама мабілізаваць грамадства да павагі чалавечага жыцця.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.