Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: няхай нашыя сэрцы будуць напоўнены міласэрнасцю Хрыста
Святы Айцец
16.04.2012 13:33

У нядзелю 15 красавіка 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI памаліўся з вернікамі малітву «Regina Caeli» і звярнуўся да іх з прамовай. У гэты дзень Касцёл перажываў нядзелю Божай Міласэрнасці.

«Кожны год мы святкуем Вялікдзень, нанава перажываем досвед першых вучняў Езуса, іх сустрэчу з Езусам уваскрослым: Евангелле св. Яна кажа, што вучні ўбачылі Яго сярод сабою, у Вячэрніку, у дзень уваскрасення, „першы дзень тыдня“, а затым яшчэ раз „праз восем дзён“», — адзначыў Пантыфік. — Гэты дзень, названы пасля „нядзеляй”, з’яўляецца днём сустрэчы хрысціянскай супольнасці, якая збіраецца на свой уласны культ — Эўхарыстыю — ад самага пачатку культ новы і непадобны да юдэйскай суботы. На самой справе, святкаванне дня Пана — вельмі пераканаўчы доказ уваскрасення Хрыста, бо толькі надзвычайная і хвалюючая падзея магла прывесці першых хрысціян да заснавання новага культу, непадобнага да юдэйскага шабату».

Апосталам у Вячэрніку Езус некалькі разоў паўтарае прывітанне «Спакой вам!»

«Традыцыйнае прывітанне, праз якое адбываецца пажаданне „Шалом” (міру), становіцца тут нечым новым: яно ператвараецца ў дар гэтага спакою, які можа даць толькі Езус, таму што гэта вынік Яго радыкальнай перамогі над злом. „Спакой”, які Езус дае сваім сябрам, — гэта плён Божай любові, якая прывяла Яго да смерці на крыжы, каб праліў сваю кроў, як лагоднае і пакорнае ягня, поўнае „ласкі і праўды” (пар. 1 Ян, 14). Вось чаму бл. Ян Павел II пажадаў прысвяціць нядзелю пасля Вялікадня Божай Міласэрнасці, выкарыстоўваючы вельмі выразны вобраз прабітага боку Хрыста, з якога выплываюць кроў і вада», — прыводзіць словы Папы Ватыканскае радыё.

«Дарагія браты і сёстры, прымем жа ахвяраваны нам уваскрослым Езусам дар спакою, дазволім, каб наша сэрца было напоўнена Яго міласэрнасцю! Такім чынам, з моцай Святога Духа, Духа, які ўваскрасіў Хрыста з памерлых, мы таксама можам несці гэтыя пасхальныя дары. Няхай іх выпрошвае для нас Найсвяцейшая Панна Марыя, Маці Міласэрнасці», — пажадаў Бэнэдыкт XVI.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.