Святы Айцец сустрэнецца з прадстаўнікамі трох найбуйнейшых касцёльных арганізацый |
Святы Айцец |
15.05.2012 12:08 |
19 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прыме на аўдыенцыі прадстаўнікоў трох найбуйнейшых касцёльных арганізацый ў Італіі: Федэрацыі хрысціянскіх службаў міжнародных валанцёраў, Касцёльны рух культурных ініцыятыў і Хрысціянскі рух працаўнікоў. Федэрацыя хрысціянскіх службаў міжнародных валанцёраў з 1972 г. змагаецца з рознымі формамі беднасці ў свеце, спрыяючы годнасці чалавека і яго правам, а таксама развіццю мясцовых супольнасцяў і ўстановаў. У сваёй дзейнасці рух прытрымліваецца сацыяльнага вучэння Касцёла, спрыяе сацыяльнай справядлівасці ў грамадстве і намагаецца ліквідаваць прычыны адрозненняў у пабудове больш справядлівага свету. Касцёльны рух культурных ініцыятыў, як паведамляе Ватыканскае радыё, бярэ свой пачатак з 1932 г. і імкнецца, каб вернікі свету культуры, былі задзейнічаны і ў евангельскай місіі Касцёла. Дзейнасць Хрысціянскага руху працаўнікоў, заснаванага ў 1970 г., накіравана на прымяненне хрысціянскіх прынцыпаў у жыцці, культуры, прававых сістэмах і заканадаўстве. У сваёй дзейнасці кіруецца навучаннем Касцёла і імкнецца, каб у грамадстве былі прызнаны правы працаўнікоў, а таксама іх духоўныя і матэрыяльныя патрабаванні. |