| Бэнэдыкт XVI сустрэўся з будучымі дыпламатамі Апостальскай Сталіцы |
| Святы Айцец |
| 12.06.2012 10:40 |
|
У сваёй прамове Пантыфік звярнуў увагу на цноту вернасці. Святы Айцец нагадаў, што ў біблійным кантэксце вернасць — гэта перш за ўсё Боская характарыстыка, якую Стварыцель перадаў чалавеку. Пантыфік заклікаў будучых дыпламатаў «захоўваць сувязь з Вікарыем Хрыста, як частку сваёй духоўнасці». «Канечне, гэта датычыць кожнага католіка, і яшчэ больш кожнага святара», — адзначыў Папа і дадаў, што для тых, хто дзейнічае ад імя Апостальскай Сталіцы, гэтае вымярэнне набывае асаблівы характар. Як паведамляе Ватыканскае радыё, Папа падкрэсліў, што дыпламатычныя прадстаўнікі Святога Пасаду пакліканы да «сапраўднага сяброўства» з тымі мясцовымі Касцёламі і супольнасцямі, у якія яны будуць накіраваны. Святы Айцец патлумачыў, што гэтае «сяброўства» «канкрэтызуецца праз руплівую штодзённую працу, прысутнасць паміж імі ў сумныя, шчаслівыя ці нават драматычныя моманты гісторыі, набыццё глыбокіх ведаў аб іх культуры, касцёльным жыцці, каб быць здольнымі ацаніць, наколькі Божая ласка дзейнічала ў кожным народзе і нацыі». |


11 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі Папскай касцёльнай акадэміі — установы, якая рыхтуе дыпламатычных прадстаўнікоў Апостальскай Сталіцы. Сустрэча прайшла з нагоды заканчэння навучальнага года і падрыхтоўкі выпускнікоў акадэміі да пачатку выканання дыпламатычнай місіі.
для друку
Ватыканскае радыё