Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Пантыфік прыняў прэм’ера Латвіі |
| Святы Айцец |
| 21.06.2012 10:37 |
|
Найперш гэта датычыць пытанняў сям’і і распаўсюджвання гуманізму, адкрытага на духоўныя каштоўнасці. Падчас сустрэчы закраналіся таксама двухбаковыя пытанні эканамічнага і фінансавага крызісу, які аказвае значны ўплыў на жыццё еўрапейскіх краін. Пасля аўдыенцыі ў Папы з прадстаўніком Латвіі сустрэліся Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ і Сакратар па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


У сераду 20 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэм’ер-міністрам Латвіі Валдзісам Дамброўскісам. Падчас сустрэчы быў адзначаны асаблівы ўклад Касцёла ў сацыяльнае жыццё балтыйскай краіны.
для друку
Ватыканскае радыё