Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік прыняў прэм’ера Латвіі
Святы Айцец
21.06.2012 10:37

У сераду 20 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэм’ер-міністрам Латвіі Валдзісам Дамброўскісам. Падчас сустрэчы быў адзначаны асаблівы ўклад Касцёла ў сацыяльнае жыццё балтыйскай краіны.

Найперш гэта датычыць пытанняў сям’і і распаўсюджвання гуманізму, адкрытага на духоўныя каштоўнасці. Падчас сустрэчы закраналіся таксама двухбаковыя пытанні эканамічнага і фінансавага крызісу, які аказвае значны ўплыў на жыццё еўрапейскіх краін.

Пасля аўдыенцыі ў Папы з прадстаўніком Латвіі сустрэліся  Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ і Сакратар па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.