Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з удзельнікамі Сходу па справах дапамогі Усходнім Касцёлам
Святы Айцец
21.06.2012 15:01

21 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў cесіі Сходу па справах дапамогі Усходнім Касцёлам (ROACO). Форум арганізацыі праходзіў ў Рыме з 18 па 20 чэрвеня.

Звяртаючыся да прысутных, Папа адзначыў, што актуальная сацыяльна-эканамічная сітуацыя мае наступствы для касцёльнага жыцця ў тым ліку і на Усходзе — «радзіме старажытных хрысціянскіх традыцый». Па словах Бэнэдыкта XVI, існуючая нестабільнасць і небяспека ўскладняюць дыялог, перашкаджаюць мірнаму суіснаванню паміж народамі, павазе да правоў чалавека, асабліва да свабоды веравызнання.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Пантыфік XVI звярнуў увагу на праблемы ў Сірыі і выказаў сваю блізкасць да нявінных ахвяраў канфлікту ў гэтай краіне. Папа выказаў спадзяванне, што малітва і дзейнасць Касцёла, «стане алеем суцяшэння» і дапаможа падтрымліваць святло надзеі ў гэтыя моманты цемры.

«Будзьце заўсёды знакам любові, якая паходзіць з сэрца Хрыста і прадстаўляе Касцёл свету ў яго самай сапраўднай сутнасці і місіі, ставячы яго на служэнне Богу, які ёсць Любоўю», — звярнуўся да прысутных Святы Айцец.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.