Праблему ўцечкі дакументаў Святы Айцец абмеркаваў з кардыналамі |
Святы Айцец |
25.06.2012 12:47 |
«Папа вырашыў сустрэцца з некаторымі членамі Калегіі кардыналаў, якія дзякуючы свайму вялікаму вопыту ў служэнні Касцёлу, не толькі ў Рыме але і за мяжой, могуць абмяняцца з Папам сваімі заўвагамі і прапановамі і такім чынам унесці свой уклад у аднаўленне жаданага клімату спакою і даверу ў служэнні Рымскай Курыі», — пракаментаваў сустрэчу прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Як паведамляе Ватыканскае радыё, у бліжэйшыя дні Святы Айцец будзе працягваць перамовы па гэтым пытанні са шматлікімі іерархамі, якія прыбудуць у Рым з нагоды ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла. |