Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праблему ўцечкі дакументаў Святы Айцец абмеркаваў з кардыналамі
Святы Айцец
25.06.2012 12:47

23 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI правёў кансультацыі з кіраўнікамі ведамстваў Рымскай Курыі і некаторымі іншымі кардыналамі адносна прыняцця адпаведных рашэнняў пасля крадзяжу дакументаў Пантыфіка і Апостальскай Сталіцы.

«Папа вырашыў сустрэцца з некаторымі членамі Калегіі кардыналаў, якія дзякуючы свайму вялікаму вопыту ў служэнні Касцёлу, не толькі ў Рыме але і за мяжой, могуць абмяняцца з Папам сваімі заўвагамі і прапановамі і такім чынам унесці свой уклад у аднаўленне жаданага клімату спакою і даверу ў служэнні Рымскай Курыі», — пракаментаваў сустрэчу прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, у бліжэйшыя дні Святы Айцец будзе працягваць перамовы па гэтым пытанні са шматлікімі іерархамі, якія прыбудуць у Рым з нагоды ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.