Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік сустрэўся з Вялікім магістрам Мальтыйскага ордэна
Святы Айцец
26.06.2012 12:04

У панядзелак 25 чэрвеня, на наступны дзень пасля ўрачыстасці Нараджэння Яна Хрысціцеля, які з’яўляецца нябесным заступнікам Мальтыйскага ордэна, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў яго Вялікага магістра Фра Мэцью Фэсцінга.

Суверэнны Рыцарскі Ордэн Гаспітальераў у Іерусаліме быў заснаваны ў гонар крыжовых паходаў. Ордэн атрымаў ва ўладанне востраў Радос, а пасля яго падзення ў 1522 г. дзейнічаў з вострава Мальта, адкуль і з’явілася назва «Мальтыйскі».

Згодна з міжнародным правам Мальтыйскі Ордэн з’яўляецца дзяржавападобным утварэннем, аднак сам прадстаўляе сябе як дзяржава. Ордэн мае статус назіральніка пры ААН, а таксама дыпламатычныя адносіны са 104 дзяржавамі, у тым ліку і з Беларуссю.

У наш час галоўнымі напрамкамі дзейнасці Мальтыйскага Ордэна з’яўляюцца абарона веры і служэнне бедным. 25 кастрычніка 2009 г. першым рыцарам ордэна ў Беларусі стаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.