Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік наведаў цэнтр вербістаў у Нэмі |
Святы Айцец |
10.07.2012 14:48 |
9 ліпеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў цэнтр ксяндзоў вербістаў у Нэмі (каля Рыма). У гэтыя дні там завяршылася генеральная капітула закона Місіянераў Божага Слова. Пантыфік сустрэўся амаль са 150 удзельнікамі капітулы і прадстаўнікамі курыі кангрэгацыі. Разам з прысутнымі Пантыфік памаліўся перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. У прамове да законнікаў Бэнэдыкт XVI нагадаў, што 29 сакавіка – 3 красавіка 1965 г. тут праходзілі працы «Саборнай камісіі па місійных справах». Будучы Папа прымаў у іх удзел у якасці аднаго з саборных экспертаў. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.