Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца са служачымі цыркаў і лунапаркаў |
Святы Айцец |
19.07.2012 12:44 |
17 ліпеня ў Рыме праходзіла сустрэча найбуйнейшых аб’яднанняў служачых цыркаў і лунапаркаў. Яны абмеркавалі магчымасць ініцыятыў, звязаных з Годам веры ў Каталіцкім Касцёле. Менавіта гэтаму будзе прысвечана сустрэча са Святым Айцом, якая адбудзецца 1 снежня. Як паведамляе Ватыканскае радыё, сустрэча пройдзе па ініцыятыве Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў пры супрацоўніцтве з Фондам «Migrantes» і падтрымцы Камісіі па эмігрантах Вікарыяту Рымскай дыяцэзіі. Ксёндз прэлат Джанфранка Пэрэга, генеральны дырэктар Фонда «Migrantes», адзначыў, што сустрэча са Святым Айцом — «гэта каштоўная нагода для свету так мала вядомага паказаць сваё багацце веры і культуры, мастацтва і тэатральнага дзейства». Дырэктар нацыянальнага цырка Італіі Антоніа Бучоні падкрэсліў, што сустрэча з Пантыфікам будзе мець універсальны характар, а таксама «пазнаёміць Папу з вясёлым светам вандроўнага прадстаўлення». |