Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: жыццё кансэкраваных свецкіх дапамагае Касцёлу рэалізавацца ў свеце
Святы Айцец
24.07.2012 13:11

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі Інстытутаў кансэкраванага жыцця, якая праходзіць у італьянскім Асізі на тэму «У слуханні Бога — на старонках гісторыі: свецкасць прамаўляе да кансэкраванасці».

Па інфармацыі Ватыканскага радыё, у пасланні за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бертонэ Папа адзначыў, што «гэтая тэма падкрэслівае ідэнтычнасць кансэкраваных асоб, якія, жывучы ў свеце ўнутранай свабодай і поўняй любові, што паходзіць з евангельскіх запаведзяў, паказваюць сябе як мужчын і жанчын з глыбокім позіркам і добрым сведчаннем у гісторыі».

Пантыфік падкрэсліў, што ідэнтычнасць кансэкраваных свецкіх вернікаў мае важнае значэнне для місіі Касцёла, бо дапамагае яму рэалізавацца ў свеце. Паводле Святога Айца, стыль жыцця кансэкраваных вернікаў робіць відавочным багацце, прыгажосць і радыкальнасць евангельскіх запаветаў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.