Бэнэдыкт XVI папрасіў дапамогі для сірыйцаў |
Святы Айцец |
30.07.2012 13:52 |
«Прашу аб забеспячэнні іх неабходнай гуманітарнай дапамогай і салідарнасцю», — заклікаў Святы Айцец. Па інфармацыі Ватыканскага радыё, Пантыфік запэўніў сірыйцаў у сваёй блізкасці і папрасіў у Бога мудрасці сэрца, асабліва для тых, на кім ляжыць адказнасць выкарыстаць усе магчымасці прымірэння, перш за ўсё для міжнароднай супольнасці. Бэнэдыкт XVI узгадаў таксама іракскі народ, які пацярпеў у апошнія дні ад вялікай колькасці тэрактаў, што прынеслі шматлікія смяротныя ахвяры. «Хай гэтая вялікая краіна, знойдзе шлях стабільнасці, паяднання і міру», — сказаў Святы Айцец. |