Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI папрасіў дапамогі для сірыйцаў
Святы Айцец
30.07.2012 13:52

Гуманітарнай дапамогі для сірыйцаў папрасіў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» 29 ліпеня 2012 г. у Кастэль Гандольфа. Папа яшчэ раз заклікаў да мірнага вырашэння канфлікту на аснове дыялога і прымірэння, падкрэсліўшы, што з трывогай сочыць за трагічнымі падзеямі і эскалацыяй насілля ў краіне, «сумным вынікам якіх з’яўляюцца забітыя і параненыя» і велізарная колькасць бежанцаў у суседнія краіны.

«Прашу аб забеспячэнні іх неабходнай гуманітарнай дапамогай і салідарнасцю», — заклікаў Святы Айцец. Па інфармацыі Ватыканскага радыё, Пантыфік запэўніў сірыйцаў у сваёй блізкасці і папрасіў у Бога мудрасці сэрца, асабліва для тых, на кім ляжыць адказнасць выкарыстаць усе магчымасці прымірэння, перш за ўсё для міжнароднай супольнасці.

Бэнэдыкт XVI узгадаў таксама іракскі народ, які пацярпеў у апошнія дні ад вялікай колькасці тэрактаў, што прынеслі шматлікія смяротныя ахвяры. «Хай гэтая вялікая краіна, знойдзе шлях стабільнасці, паяднання і міру», — сказаў Святы Айцец.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.