Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец накіраваў пасланне з нагоды 600-годдзя Львоўскай архідыяцэзіі
Святы Айцец
06.09.2012 11:24

«Няхай годнае святкаванне 600-годдзя Львоўскай архідыяцэзіі паспрыяе ўмацаванню касцёльнай супольнасці ў слуханні Бога», — пажадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI вернікам Львоўскай архідыяцэзіі і мітраполіі. З нагоды 600-годдзя яе ўтварэння Папа накіраваў пасланне былому прэфекту Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў кардыналу Юзафу Томка, якога прызначыў сваім асабістым пасланнікам на гэтыя ўрачыстасці.

У пасланні Папа адзначыў, што Касцёл у Львове, «сеючы зерне духоўнасці, падтрыманы Божай ласкай, развіваўся і прынёс шчодрыя плады». Пантыфік дадаў, што ў наш час дадатковым натхненнем для вернікаў, каб наблізіцца да Збаўцы і ісці за Ім, было асабістае заахвочванне бл. Яна Паўла ІІ падчас наведвання гэтай архідыяцэзіі.

Па словах Святога Айца, варта належным чынам адзначыць гэты юбілей, «пабуджаючы вернікаў да ўзрастання ў каштоўнасцях, умацоўваючы ўсю касцёльную супольнасць у слуханні і спаўненні слова і загадаў Пана».

Ад імя Папы кардынал Юзаф Томка ўзначаліць юбілейную святую Імшу на ўрачыстасцях, а таксама перадасць усім іх удзельнікам шчырыя пажаданні Пантыфіка, запэўніваючы ў памяці ў малітвах.

Галоўным пунктам урачыстасцяў будзе працэсія ў гонар апекуна Львоўскай архідыяцэзіі — бл. Якуба Стрэме. Сёлета яго ўспамін перанесены з 21 кастрычніка на суботу 8 верасня. Па традыцыі працэсія вырушыць з санктуарыя св. Антонія Падуанскага пасля ранішняга набажэнства і пройдзе вуліцамі Львова да архікатэдры. У 11 гадзін там распачнецца святая Імша пад кіраўніцтвам кардынала Томка, а пасля на плошчы перад касцёлам адбудзецца евангелізацыйны канцэрт.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.