Папа да калумбійскіх біскупаў: вы сееце зерне Евангелля, а збіраць будзеце жніво паяднання |
Святы Айцец |
11.09.2012 10:41 |
Пантыфік заахвоціў біскупаў да клопату аб фармацыі духавенства, а таксама да развіцця душпастырства моладзі. Акрамя гэтага, Святы Айцец звярнуў увагу на ваенны канфлікт, які доўжыцца ў краіне ўжо шмат гадоў. «Нягледзячы на пэўныя знакі надзеі, насілле надалей нясе цярпенне, смутак, смерць і несправядлівасць нашым братам у Калумбіі, — адзначыў Папа. — З прызнаннем і ўдзячнасцю я думаю пра душпастырскую місію, якая часта вядзецца ў месцах, поўных цяжкасцяў і небяспекі на карысць несправядліва церпячых у вашай умілаванай краіне. Адначасова заахвочваю вас, каб вы далей удзельнічалі ў справе абароны чалавечага жыцця і пашырэння культуры міру, ідучы ў гэтым за прыкладам нашага Збаўцы і пакорна просячы аб Яго ласцы. Вы сееце зерне Евангелля, а збіраць будзеце жніво паяднання. Вы бачыце, што там, куды ўваходзіць Хрыстус, адкрываецца шлях да згоды, нянавісць саступае месца прабачэнню, а спаборніцтва перамяняецца ў братэрства». |