Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа да калумбійскіх біскупаў: вы сееце зерне Евангелля, а збіраць будзеце жніво паяднання
Святы Айцец
11.09.2012 10:41

10 верасня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся ў Кастэль Гандольфа з групай калумбійскіх біскупаў, якія прабываюць у Ватыкане з візітам ad limina apostolorum. У размове з іерархамі Папа падкрэсліў, што іх прыярытэтам застаецца абарона праўды аб сям’і, а таксама ўзгадаў аб праграме епіскапату Калумбіі на 2012–2020 гг., якая кладзе націск на новую евангелізацыю.

Пантыфік заахвоціў біскупаў да клопату аб фармацыі духавенства, а таксама да развіцця душпастырства моладзі. Акрамя гэтага, Святы Айцец звярнуў увагу на ваенны канфлікт, які доўжыцца ў краіне ўжо шмат гадоў.

«Нягледзячы на пэўныя знакі надзеі, насілле надалей нясе цярпенне, смутак, смерць і несправядлівасць нашым братам у Калумбіі, — адзначыў Папа. — З прызнаннем і ўдзячнасцю я думаю пра душпастырскую місію, якая часта вядзецца ў месцах, поўных цяжкасцяў і небяспекі на карысць несправядліва церпячых у вашай умілаванай краіне. Адначасова заахвочваю вас, каб вы далей удзельнічалі ў справе абароны чалавечага жыцця і пашырэння культуры міру, ідучы ў гэтым за прыкладам нашага Збаўцы і пакорна просячы аб Яго ласцы. Вы сееце зерне Евангелля, а збіраць будзеце жніво паяднання. Вы бачыце, што там, куды ўваходзіць Хрыстус, адкрываецца шлях да згоды, нянавісць саступае месца прабачэнню, а спаборніцтва перамяняецца ў братэрства».

Зараз Касцёл у Калумбіі перажывае Тыдзень на карысць міру. Гэтую ініцыятыву епіскапат краіны праводзіць ужо каля 20 гадоў. Тыдзень распачаўся ў нядзелю 9 верасня Нацыянальным днём правоў чалавека.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.