Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«L’Osservatore Romano»: ліванцы ўбачылі ў Папу сапраўднае аблічча Касцёла
Святы Айцец
18.09.2012 10:34

«Сапраўднае аблічча Касцёла» — так называецца артыкул у ватыканскай газеце «L’Osservatore Romano», прысвечаны візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Ліван. Аўтар артыкула, галоўны рэдактар выдання Джаванні Марыя Віян, называе гэты візіт «падарожжам міру» і падкрэслівае «адвагу Папы».

Як адзначае Віян, прыезд Папы на зямлю, дзе хрысціянства нарадзілася і развівалася, меў «значна глыбейшы сэнс» і «рэзюмуе ўсе папскія падарожжы».

Па словах аўтара, Ліван быў чарговай краінай Блізкага Усходу, якую наведаў Святы Айцец, пасля Турцыі, Ізраіля, Іарданіі, Палесцінскай Аўтаноміі і Кіпра. Такая колькасць візітаў у гэты рэгіён за перыяд Пантыфікату Папы ўказвае на ўвагу, якую Апостальская Сталіца звяртае на Блізкі Усход, каб умацаваць мясцовых хрысціян і пацвердзіць неабходнасць суіснавання рэлігій у згодзе.

Рэдактар ватыканскага выдання дадае, што Прэзідэнт Лівана Мішэль Сулейман, хоць гэта не планавалася, удзельнічаў ва ўсіх публічных сустрэчах Папы. Таксама Віян піша пра сардэчнае прыняцце Бэнэдыкта XVI жыхарамі краіны. Многія з іх, падкрэслівае аўтар артыкула, бачылі ў гэтым «далікатным Божым чалавеку» сапраўднае аблічча Касцёла, знак якога — «сэрца, адкрытае на Езуса».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.