Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Разважанні да Крыжовага шляху падрыхтуе мараніцкі Патрыярх і ліванская моладзь |
Святы Айцец |
29.01.2013 12:20 |
Разважанні да Крыжовага шляху, які адбудзецца ў Апостальскай Сталіцы ў Вялікую пятніцу, у гэтым годзе падрыхтуе мараніцкі Патрыярх Бехара Раі і ліванская моладзь. Гэтае набажэнства штогод узначальвае Папа. Інфармуючы аб рашэнні Святога Айца, Прэс-служба Апостальскай Сталіцы паведаміла, што такім чынам Пантыфік выказвае жывую памяць аб сваёй мінулагодняй паездцы ў Ліван і заахвочвае ўвесь Касцёл маліцца за Блізкі Усход, каб былі вырашаны праблемы гэтага рэгіёну і хрысціянскіх супольнасцяў, якія там прабываюць. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.