Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Лівана |
| Святы Айцец |
| 23.11.2012 19:01 |
|
Падчас сустрэчы Бэнэдыкт XVI і Прэзідэнт Лівана ўзгадалі аб нядаўнім візіце Пантыфіка ў гэтую краіну. Мішэль Сулейман падарыў Святому Айцу фотаальбом у памяць аб апостальскім падарожжы. Акрамя таго, як паведамляе Ватыканскае радыё, былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржавай і праблемы міру на Блізкім Усходзе. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


23 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Лівана Мішэлем Сулейманам, які прыбыў у Рым з нагоды кансісторыі, што адбудзецца 24 лістапада. Прэзідэнт Лівана ўзначальвае дэлегацыю з 500 чалавек, якія прыехалі падтрымаць мараніцкага Патрыярха Бешара Раі, які заўтра атрымае з рук Папы кардынальскі берэт.
для друку
Ватыканскае радыё