Кс. Ламбардзі: візіт Папы ў Ліван — місія бяззбройнага прарока |
Святы Айцец |
22.09.2012 22:30 |
«Рэдка папскае пасланне прымалася з таким паўсюдным разуменнем і захапленнем, як гэта мела месца ў Ліване», — адзначыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі ў сваім артыкуле. Святар падкрэсліў гасціннасць, з якой прынялі Святога Айца ісламскія лідары падчас яго візіту ў Ліван, а таксама павагу, з якой яны сустрэлі пасланне міру і супрацоўніцтва паміж хрысціянамі і мусульманамі. «Місія бяззбройнага прарока, які без ваганняў прыбыў у Ліван, каб казаць аб міры ў рэгіёне ў часы, пазначаныя канфліктамі і бурлівымі пратэстамі, была пасланнем рэдкай сілы і яснасці», — напісаў кс. Ламбардзі. Кіраўнік Прэс-службы Ватыкана дадаў, што прамоўленыя Папам «словы дыялога і ўзаемнай пашаны, заклік да паяднання, заахвочванне моладзі розных рэлігій супольна ствараць мірную будучыню выявілі сваю відавочную і захапляльную праўду». (AG) |