Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Кох: візіт Папы ў Ліван — нагода да паглыблення адносінаў з Праваслаўнымі Цэрквамі
Святы Айцец
22.09.2012 23:08

«Падчас папскага візіту ў Ліван увага канцэнтравалася найперш на адносінах з ісламам. Аднак гэта была таксама нагода да паглыблення экуменічных адносінаў з Праваслаўнымі Цэрквамі», — адзначыў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох.

Як падкрэсліў іерарх у інтэрв’ю ватыканскай газеце «L’Osservatore Romano», візіт Святога Айца ў Ліван быў важным крокам у кірунку еднасці Касцёла. Атмасфера сустрэч з праваслаўнымі, дадаў кардынал Кох, была сапраўды вельмі сардэчнай, і з’явіліся новыя ініцыятывы: напрыклад, плануюцца сустрэчы праваслаўных лідараў, на якіх адбудзецца разважанне над Апостальскай адгартацыяй «Касцёл на Блізкім Усходзе».

Старшыня ватыканскага ведамства перасцярог таксама перад наіўным перакананнем, што мадэль супольнага жыцця хрысціян і мусульман у Ліване можна «экспартаваць» у іншыя краіны Блізкага Усходу, бо Ліван — свецкая дзяржава, у той час як у іншых дзяржавах рэгіёну пануе тэакратыя. Аднак, падкрэсліў кардынал, Ліван можа быць узорам у гэтым плане.

(AG)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.