Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец зрабіў шэраг новых прызначэнняў |
Святы Айцец |
24.09.2012 11:24 |
22 верасня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зрабіў шэраг важных прызначэнняў. Папа прызначыў дэканам Трыбунала Рымскай Роты — вышэйшага судовага органа Каталіцкага Касцёла — кс. прэлата Піо Віта Пінто, які адначасова з’яўляецца прэлатам аўдытарам гэтай установы. Таксама, па інфармацыі Ватыканскага радыё, Пантыфік прызначыў кардынала Джорджа Пэла, арцыбіскупа Сіднэя (Аўстралія), членам Кангрэгацыі па справах Біскупаў. І нарэшце, таксама 22 верасня, Папа пацвердзіў прызначэнне Генеральным сакратаром Сіноду Біскупаў каля 100 экспертаў, якія прымуць удзел у працы Сіноду па новай евангелізацыі, што пройдзе ў кастрычніку. Сярод іх святары, законнікі, свецкія вернікі — спецыялісты ў розных навуках і сферах сацыяльнай дзейнасці Касцёла. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.