Успаміны Святога Айца пра Другі Ватыканскі Сабор |
Святы Айцец |
11.10.2012 11:32 |
«L’Osservatore Romano» апублікавала ўспаміны Святога Айца Бэнэдыкта XVI пра адкрыццё Другога Ватыканскага Сабору. Сённяшні Папа, а тады кс. Ёзаф Ратцынгер, выкладчык тэалогіі ва ўніверсітэце ў Боне, удзельнічаў у Саборы як эксперт і дарадчык кардынала Ёзафа Фрынгса. Як узгадвае Папа, 11 кастрычніка 1962 г. адзначалася свята Божага Мацярынства Марыі, якое ўстанавіў Пій XI. Ян XXIII абраў гэты дзень пачаткам Сабору, каб даверыць вялікую касцёльную супольнасць мацярынскай дабрыні Марыі і моцна злучыць працу Сабору з таямніцай Хрыста. Папярэднія Саборы, працягвае Пантыфік, заўсёды склікаліся для вырашэння канкрэтных пытанняў. На гэты ж раз не было асаблівых праблем, якія патрабавалі абмеркавання. Аднак у паветры адчувалася агульнае чаканне чагосьці: «здавалася, што хрысціянства, якое збудавала заходні свет, усё больш страчвае свой уплыў». Яно «выглядала змучаным і здавалася, што будучыня акрэслівае нейкія іншыя духоўныя сілы». Таму было відавочным, што «хрысціянства павінна стаць на грунце сучаснасці, каб сфарміраваць будучыню». (AG) |