Выйшла кніга Яна Паўла ІІ аб Другім Ватыканскім Саборы |
Дзяржава Ватыкан
|
17.01.2013 15:51 |
Аддзел дакументацыі і вывучэння Пантыфікату Яна Паўла ІІ у Рыме апублікаваў артыкулы і рэфераты Вялікага Папы, якія датычаць Другога Ватыканскага Сабору. Кніга ўтрымлівае тэксты выступленняў Папы, у той час Мітрапаліта Кракаўскага, на сімпозіумах і сустрэчах, прысвечаных тэме Сабору.
Большая частка з усіх тэкстаў, прыведзеных у кнізе «Касцёл у таямніцы адкуплення. Інтэрпрэтацыя Другога Ватыканскага Сабору», публікуецца ўпершыню.
Кніга мае чатыры раздзелы. Першы з іх называецца «Пазнаць Сабор», і ў ім разглядаюцца працы айцоў Сабору. Другі, пад назвай «Касцёл у Хрысце», датычыць Дагматычнай канстытуцыі «Lumen gentium» і іншых дакументаў, прысвечаных удзелу Божага Народу ў місіі Хрыста. Раздзел «Касцёл у свеце» змяшчае тэксты Папы адносна Душпастырскай канстытуцыі аб Касцёле ў сучасным свеце «Gaudium et spes» і Дэкларацыі аб свабодзе веравызнання «Dignitatis Humanie». У чацвёртым раздзеле «Рэалізацыя Другога Ватыканскага Сабору» Ян Павел ІІ разглядае шляхі рэалізацыі саборнай дактрыны ў жыцці людзей і касцёльных арганізацый.
(AG)
|