Кардынал Кох: усялякая форма антысемітызму супярэчыць хрысціянству |
Рымская курыя |
16.01.2013 11:19 |
Кардынал адзначыў, што папа Бэнэдыкт XVI называе вызнаўцаў іўдаізму «старэйшымі братамі», тым самым падкрэсліваючы еднасць Старога і Новага Запаветаў і ўказваючы на непарыўныя сувязі, якія злучаюць хрысціян з іўдзеямі. Такі ж погляд прысутнічае ў дэкларацыі Другога Ватыканскага Сабору «Nostra Aetate», якая, па словах іерарха, нічога сёння не страціла са сваёй важнасці. «Не згаджаецца з гэтым толькі група лефеўрыстаў. Яна не прымае экуменічнага дыялога, кантактаў з іўдзеямі, а таксама свабоды веравызнання. У той жа час гэта цэнтральныя пункты вучэння Святога Айца. Калі ж нейкая група не прымае ні Сабору, ні вучэння Касцёла, трэба паставіць пытанне: як можа яна называць сябе каталіцкай? Гэта фундаментальная праблема», — сказаў старшыня Папскай рады. (AG) |